Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі студзень-кастрычнік 2019 году вырас на 1,1% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль 109,3 мільярда беларускіх рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,1% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2018 году.
У кастрычніку беларуская эканоміка аднавіла рост: ВУП вырас на 0,1 адсоткавага пункта. Да гэтага ў верасьні і жніўні назіралася зьніжэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінфін заплянаваў правал задачы Лукашэнкі на рост эканомікіМіністэрства фінансаў Беларусі ў пачатку лістапада прагназавала, што па выніках 2019 году чакае росту аб’ёмаў рэальнага валавага ўнутранага прадукту на 2,9% да мінулага году. Гэта істотна менш, чым задача, якую ставіў на 2019 год Аляксандар Лукашэнка — плянаваўся рост ВУП на «ня менш за 4%» у суадносных цэнах.
Бюджэт краіны на бягучы год фармавалі зыходзячы з кансэрватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Румас незадаволены беларускай эканомікай. Што зь ёй ня так і як гэта адаб’ецца на людзяхМВФ і Ўсясьветны банк чакаюць, што ў 2019 годзе беларуская эканоміка вырасьце на 1,5%. Паводле ацэнак Эўразійскага банка разьвіцьця, ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырасьце на 1,2%.
Пры гэтым, на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі, у кастрычніку ўрад павысіў прагноз росту беларускай эканомікі на 2020 год з 2,5 да 2,8%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад палепшыў эканамічны прагноз на загад Лукашэнкі. Што зьмяніласяАднак у праекце рэспубліканскага бюджэту на 2020 год, які апублікавала ў лістападзе дэпутатка Ганна Канапацкая, у 2020 годзе чакаюць росту ВУП на 1,9% замест плянаваных урадам 2,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Румас расказаў, што ня так зь беларускай эканомікай