Міністэрства юстыцыі РФ прызнала «Север.Реалии», мэдыяпраект Радыё Свабода, «замежным агентам», які ўмешваецца ў справы Расеі.
Раней кіраўнік камісіі Дзяржаўнай Думы па расьсьледаваньні ўмяшаньня ў справы Расеі звонку Васіль Піскароў заявіў, што камісія мае намер зьвярнуцца ў праваахоўныя органы з просьбай прыняць меры рэагаваньня на працу гэтага мэдыярэсурсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзярждуме Расеі абвінавацілі Радыё Свабода і іншыя замежныя СМІ ў парушэньні заканадаўстваУ 2018 годзе Мінюст РФ прызнаў свабодаўскі тэлеканал «Настоящее время» «замежным агентам» у Расеі.
Абвяшчэньне «замежным агентам» патрабуе ад замежнага сродку масавай інфармацыі рэгулярна раскрываць свае мэты, даваць падрабязную фінансавую справаздачнасьць, інфармацыю пра крыніцы фінансаваньня і пэрсанал.