Журы 26-га Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» абвесьціла пераможцаў ва ўсіх конкурсах і ўручыла спэцыяльныя прызы. Гран-пры «Золата «Лістапада» атрымаў украінскі фільм «Атлянтыда» рэжысэра Валянціна Васяновіча.
Паводле сюжэту «Атлянтыды», Усходняя Ўкраіна ў недалёкай будучыні будзе падобная да тэрыторыі, малапрыдатнай для жыцьця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на посттраўматычны стрэс, узьнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасьці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, зачыняецца, Сяргей знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі. Ён пачынае супрацоўніцтва з гуманітарнай місіяй, мэтай якой зьяўляецца пошук і эксгумацыя загінулых воінаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчыма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузінскія танцы, румынскія сьвістуны, польскае пекла. Топ замежных фільмаў «Лістападу»У нацыянальным конкурсе найлепшым гульнявым фільмам стаў «Пляж/лес/тамбур» Кірыла Галіцкага і Сьвятланы Казлоўскай.
У нацыянальным конкурсе дакумэнтальнага кіно найлепшай стужкай «за элегію пра чалавечую восень» стала «Summa» Андрэя Куцілы.
Яшчэ адзін фільм Андрэя Куцілы «Стрыптыз і вайна» (абодва фільмы зьнятыя пры ўдзеле тэлеканала «Белсат»), быў адзначаны спэцыяльным прызам журы.
Гран-пры за найлепшы дакумэнтальны фільм атрымалі кітайскія рэжысэры Ян Сунь і С. Леа Чыян за стужку «Наша машына часу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ёсьць футбольная каманда невідушчых. І пра гэта зьнялі дакумэнтальны фільмГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі стрыптыз, школьнае пекла, амэрыканская пустэча. Топ беларускіх фільмаў «Лістападу» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зь нямецкага Мінкульту мне пазванілі, з нашага — ніхто». Гутарка з рэжысэрам, які зьняў фільм па рамане Марціновіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэжысэр антыпуцінскага фільму: Беларусь сама шмат робіць, каб стаць Расеяй