Папулярны блогер NEXTA прапануе прыхільнікам сабрацца сёньня ўвечары ў цэнтры Менску. Да яго далучыліся некаторыя кандыдаты ў дэпутаты і аўтары палітычных каналаў.
Напярэдадні спаткаваньня на плошчы Свабоды прысутнічаюць ў вялікай колькасьці актывісты БРСМ. Гучна грае музыка, прысутнічаюць журналісты трох дзяржаўных тэлеканалаў.
Таксама на плошчы праходзяць пікеты праўладных кандыдатаў.