Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. «Мы перажываем "сьмерць мозгу" NATO», — сказаў Макрон.
Паводле прэзыдэнта Францыі, Эўропа стаіць на краі бездані і павінна пачаць думаць пра сябе як пра самастойную геапалітычную дзяржаву. Макрон заявіў, што напярэдадні саміту NATO ў снежні, альянсу трэба праясьніць стратэгічныя мэты, а Эўропе варта нарошчваць уласную абарону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве пачаліся вучэньні з удзелам 11 краінаў NATOКамэнтуючы нядаўнюю турэцкую апэрацыю на поўначы Сырыі, прэзыдэнт Францыі адзначыў, што ЗША не ўзгадняюць свае дзеяньні з партнэрамі па NATO. «І мы зьяўляемся сьведкамі агрэсіі з боку іншага партнэра па NATO, Турэччыны, у галіне, дзе нашы інтарэсы пастаўленыя на карту без ўзгадненьня», — дадаў Макрон.
Францускі лідэр таксама заклікаў Расею пачаць сур’ёзны дыялёг з Эўропай і раскрытыкаваў эўрапейскую палітыку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Упершыню амэрыканскі прэзыдэнт не падзяляе ідэю «эўрапейскага праекту», — адзначыў Макрон. «Гэта адбываецца тады, калі Эўропа сутыкаецца з умацаваньнем Кітаю і аўтарытарнымі рэжымамі ў Расеі і Турэччыне», — сказаў Макрон. Ён дадаў, што Эўразьвяз аслаблены Брэксытам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Крамлі добра ведаюць пра сумнеўную баяздольнасьць беларускага войска»Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ на словы прэзыдэнта Францыі заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».
Раней Макрон неаднаразова заяўляў, што прыярытэтам для Францыі зьяўляецца будаўніцтва адзінай эўрапейскай абароны пры супрацоўніцтве з NATO.