Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас на паседжаньні Савету Міністраў расказаў пра эканамічныя вынікі першых 9 месяцаў 2019 году, піша БелТА.
Паводле прэм’ера, «нельга сказаць, што сытуацыя ў эканоміцы задавальняе ўрад». Вось што адзначыў Сяргей Румас сярод праблемаў:
- ня выканалі найважнейшых парамэтраў росту прадукцыйнасьці працы і экспарту;
- адстае ад прагнозу тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП);
- слабыя тэмпы росту ВУП абумоўленыя адмоўнай дынамікай у ключавых галінах эканомікі;
- запавольваюцца тэмпы росту прамысловасьці (рост 0,7% за 9 месяцаў);
- не вырашаецца «сыстэмная праблема» — адсутнасьць абаротных сродкаў;
- спад росту прамысловай вытворчасьці цягне ўніз транспартныя паслугі і аптовы таваразварот (–2,3 і –3,4 адсоткавага пункту ў гэтых паказьніках з пачатку году);
- пры спадзе ўласных продажаў расьце імпарт, напрыклад імпарт шакаляду вырас на 30%, піва на 19%.
Румас пры тым адзначыў і пазытыўныя моманты: інфляцыя трымаецца ў заплянаваных межах, захоўваецца макраэканамічная збалянсаванасьць, сальда замежнага гандлю дадатнае, стабільна растуць валютны і дэпазытны рынкі, рэспубліканскі бюджэт выконваецца адпаведна пляну, золаталавалютныя рэзэрвы і рэальныя даходы насельніцтва растуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі знайшлі 9 прадпрыемстваў зь сярэднім заробкам, меншым за 400 рублёў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такога ўлады не плянавалі? Золатавалютныя рэзэрвы з пачатку году вырасьлі на чвэрць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр па 2,25? Чаго ўлады чакаюць у 2020 годзе і што думаюць эканамісты