Былы мэр гораду Грозны Іслам Кадыраў прынёс прабачэньні пасьля публікацыі відэазапісу, дзе ён, быўшы на пасадзе мэра, катаваў людзей электрашокерам, паведамляе агенцтва ТАСС.
«Мне няма апраўданьня, я на сто адсоткаў вінаваты. Я гатовы панесьці пакараньне за свае памылкі, але я зрабіў гэта не са злым намерам, не ў карысьлівых мэтах, а для таго, каб дапамагчы людзям, якія сталі ахвярамі афэрыстаў... Мне 29 разоў рабілі наркоз, казалі прайсьці лячэньне і рэабілітацыю, але я думаў, што раблю правільна, дапамагаю людзям. Сёньня ўсьведамляю, што гэта было няправільна », - сказаў Кадыраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарагі Рамзан». Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаўІслам Кадыраў — траюрадны пляменьнік кіраўніка Чачні: ён жанаты на пляменьніцы жонкі Рамзана Кадырава. Ён быў самым маладым мэрам у Расеі: заняў свой пост у 2012 годзе, калі яму было ўсяго 25 гадоў. Кіраўніком Грознага Іслам Кадыраў прабыў тры гады.
У сярэдзіне кастрычніка чачэнскі дзяржаўны тэлеканал «Грозны» паказаў сюжэт, у якім казалася пра мэтады працы былога мэра чачэнскай сталіцы. У сюжэце чыноўнік пагражае і б’е людзей электрошокерам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На чачэнскай тэлевізіі падлетак 46 хвілін выбачаўся за крытыку ўладаў у «Інстаграме». ВІДЭА