Каля 17.00 30 кастрычніка 50-гадовая жанчына нанесла некалькі ўдараў сякерай па гмаху Сьвята-Духавага катэдральнага сабору ў Менску, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў у Telegram.
Мужчына, які быў паблізу, перахапіў сякеру і затрымаў жанчыну, пакуль не прыбыў нарад міліцыі. Цяпер жанчына на абсьледаваньні ў мэдыкаў, на месцы працуюць сьледчыя.
На відэа бачна, што жанчына наносіла ўдары па абразáх паабапал уваходу, таксама секанула па мэталічным дэкоры над дзьвярыма.
Матывы ўчынку высьвятляюцца. Пра сябе жанчына сказала, што нідзе не працуе, раней да крымінальнай адказнасьці не прыцягвалася. Людзі не пацярпелі, але абразáм на будынку маглі быць нанесеныя пашкоджаньні.