Невядомыя кадры газэтнага фатографа, які здымаў перабудову і пачатак незалежнасьці Беларусі. ВІДЭА

Фота з дэманстрацыі, Менск, пачатак 1990-х

Фатограф Зьміцер Брушко выдаў кнігу «Змена» зь непублікаванымі раней здымкамі свайго бацькі Сяргея Брушко — фатографа, які працаваў у беларускіх газэтах у другой палове 1980-х і ў 1990-я. Зьміцер Брушко расказвае Свабодзе, чаму бацькавы працы — гэта больш чым здымкі газэтнага фотакарэспандэнта.

31 кастрычніка ў 19.00 ў прасторы ZAL #2 у Менску адкрываецца фотавыстава «ЗМЕНА», на якой будуць прадстаўленыя здымкі Сяргея Брушко за 1988–1994 гады.​

Мэнэджэр праекту – Алеся Песенка, рэдактар – Марына Гуляева, дызайн – Ігар Юхневіч.

Выданьне зроблена пры падтрымцы амбасады ЗША ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выходзіць кніга фатографа, чые здымкі з 90-х дагэтуль лічацца экстрэмісцкімі