У гэтым выданьні відэаблогу «Толькі пра літаратуры» Ян Максімюк рэкамэндуе «архіўны раман» Ганны Севярынец «Гасьцініца „Бэльгія“».
Раман Ганны Севярынец выйшаў сёлета і распавядае пра жыцьці найбольш відных прадстаўнікоў літаратурнага згуртаваньня «Маладняк» ў другой палове 1920-х і ў пачатку 1930-х, яшчэ перад хваляй крывавага тэрору, якая загубіла большасьць зь іх у 1937 годзе.
У прыватнасьці, карпатлівыя архіўныя дасьледаваньні аўтаркі дазволілі ёй заглянуць глыбей у жыцьцё цэнтральнага пэрсанажа раману Алеся Дудара, а таксама Міхася Чарота, Адама Бабарэкі, Анатоля Вольнага, Паўлюка Труса і некаторых іншых. А таксама паказаць Менск, якога сёньня ўжо няма.
Іншыя відэаблогі Яна Максімюка з сэрыі «Толькі пра літаратуру»:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго ня ўмеюць андроіды? Максімюк пра раман-антыўтопію аб штучным інтэлекце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гамлет» па-падляску? That is the question!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 3700 старонак ваеннай эпапэі, або Пісаць да апошняга дня жыцьця
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гедройць восьмы раз. Мо нарэшце дадуць жанчыне?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ян Максімюк: «Чытаць навучыла мяне бабуля: па-царкоўнаславянску»