Ян Максімюк у відэаблогу «Толькі пра літаратуру» распавядае пра ваенную эпапэю нарвэскага пісьменьніка Юна Мішлета (Jon Michelet, 1944–2018) пад агульнай назвай «Марскі герой» (En sjøens helt).
Аб’емісты шасьцітомны твор, які стаў бэстсэлерам у Нарвэгіі, хворы на рак аўтар закончыў літаральна за дзень да сваёй сьмерці.
«Варта» — суб’ектыўны агляд падзеяў у літаратуры ды, шырэй, у мастацтве і культуры. Меркаваньні перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.