«Мроя», N.R.M., Zet… Вольскі выступіў зь песьнямі чатырох сваіх праектаў. ФОТА
Цягам усяго канцэрту луналі бел-чырвона-белыя сьцягі і гучалі воклічы «Жыве Беларусь!»
Перад канцэртам Вольскі ладзіў конкурс кввэраў — перамаглі этна-гурт Guda (на фота) і рок-гурт Haina. На пачатку канцэрту першыя выканалі песьню «Мроі» «Зямля», другія — новую песню Вольскага «Зьніклыя людзі» і некалькі ўласных
«Мроя» была першым гуртам Вольскага. Заснаваная ў 1981 годзе, першы вялікі канцэрт дала 7 лістапада таго году. У савецкія часы «Мроя» грала «заходні» рок. Паступова гурт стаў хэдлайнэрам тагачаснай беларускай рок-сцэны
Для стылю гурту музычны крытык Вітаўт Мартыненка ў 80-я прыдумаў адмысловую назву: stod-rock (стод — тое самае, што ідал), бо чуў у гэтай музыцы паганскія матывы. У 1990 годзе савецкая фірма «Мелодия» выдала на кружэлцы альбом «Мроі» «Дваццаць восьмая зорка». Яшчэ чатыры альбомы выходзілі на аўдыёкасэтах
Імя Вольскага ня раз трапляла ў «чорныя сьпісы» ўладаў, цяпер жа яму даюць выступаць — і квіткоў у клюб на больш як паўтары тысячы чалавек не хапае ўсім ахвочым
Пасьля творчага крызісу, частай зьмены гітарыстаў і прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі «Мроя» ў 1994-м вырашыла пачаць новы этап пад новай назвай: «Незалежная Рэспубліка Мроя» або скарочана N.R.M.
Першы час гурт меў даволі панкаўскае гучаньне, але пасьля паспрабаваў сябе ў доўгім шэрагу стыляў, ад рэгей да гардкору
За паўтара дзясятка гадоў N.R.M. з Вольскім запісаў такія гіты, як «Тры чарпахі», «Паветраны шар», «Партызанская» і «Лёгкія-лёгкія», выдаў шэсьць студыйных альбомаў, сабраў шмат узнагародаў і пабываў у «чорных сьпісах» уладаў
У часы N.R.M. існаваў таксама таямнічы праект Zet — вядома, што Вольскі зьвязаны зь ім нейкім чынам, але сьпявак не прызнаецца, якім менавіта. Гурт заўжды выступаў у масках, але многія пазнавалі ў вакале голас Вольскага
Zet выдаў усяго два альбомы — у 2000 і 2006 гадах. Гурт таксама трапляў у «чорныя сьпісы», канцэрты зрывалі нават пад наглядам КДБ. Апошні канцэрт Zet давалі аж у 2008 годзеЯшчэ ў часы N.R.M. Вольскі запісваў сольныя альбомы — жартаўлівы «блатняк» «Куплеты і прыпевы» і песьні на вершы беларускіх клясыкаў «Белая яблыня грому». Тры наступныя ўласныя альбомы ён выдаваў з гуртам, які назваўся проста Volski
Як і ў N.R.M., песьні праекту Volski вельмі разнастайныя: ад пэсымістычнага крыку «А хто там ідзе» да лірычнай «Маё каханьне», ад калыханкі «Адсюль пачынаецца сьвет» да сарказму ў «Русской песне»
Вольскі кажа, што ў запісе альбомаў сольнага пракету гук атрымаўся «скандынаўскім» — за гучаньне адказваў нарвэскі саўнд-прадусар Снорэ Бэргэруд, у запісе ўдзельнічалі і іншыя нарвэскія музыкі
Сюрпрызам шоў стала зьяўленьне на сцэне вядомага ў сьвеце рок-гітарыста беларуса Віктара Смольскага, які некалі адыграў некалькі канцэртаў з «Мрояй»
Заля менскага Prime Hall была бітма-набітая
Пасьля гэтага канцэрту Вольскі з гуртом выправяцца ў тур: цягам лістапада выступяць у Магілёве, Віцебску, Маладэчне, Баранавічах і Слоніме, пасьля паедуць граць у Кіеў, затым у Берасьце і Горадню, а ў сьнежні дадуць канцэрт у Салігорску.