Зварот гомельскага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых мелі трансьляваць 22 кастрычніка а 19.00, але зьнялі з эфіру, паведамляе АГП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад слоў „імпічмэнт Лукашэнку“ яны наклалі ў штаны». Як выступ кандыдата ў дэпутаты не пусьцілі ў эфір«Галоўная мая віна ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парлямэнце будзе імпічмэнт Лукашэнкі», — патлумачыў кандыдат.
У звароце ён таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзыдэнта двума супрацоўнікамі і заявіў, што будзе дамагацца для дэпутатаў мінімальнай пэнсіі па краіне.
Няпомняшчых паабяцаў неўзабаве выкласьці свой выступ у інтэрнэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10+10 нечаканасьцяў ад ЦВК. Каго (не) зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты