Лукашэнка: Беларусь можа далучыцца да Эўразьвязу без усялякіх зьменаў заканадаўства

Каляж: Аляксандар Лукашэнка і сьцяг Эўразьвязу

На сустрэчы ў Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што атрымаў ад выведкі зьвесткі пра тое, як у Эўразьвязе і краінах Захаду ацэньваюць Беларусь.

«І што мяне зьдзівіла, гэта недзе гады два таму было, — перадае прэс-служба Лукашэнкі ягоную заяву пра эўрапейскі даклад. — Кажуць: самая прасунутая краіна ва Ўсходняй Эўропе і вакол Эўразьвязу, гатовая без усялякіх зьменаў заканадаўства, яшчэ чагосьці далучыцца да Эўразьвязу, гэта Беларусь. Гэта быў іх закрыты даклад, я прачытаў».

Ды Лукашэнка заявіў, што ні ён, ні ўрад Беларусі ніколі ня думалі пра далучэньне да Эўразьвязу «і мэты такой ня ставілі». Пры тым ён адзначыў, што «калі пытаюць такое пытаньне, значыць, яно ў іх [прадстаўнікоў Эўразьвязу] сфармавалася недзе».

На думку Лукашэнкі, калі б Беларусь «сёньня далучылася да Эўразьвязу», той бы «з намі наогул ніякіх праблемаў ня меў». І пытаньне сьмяротнага пакараньня, якое Беларусь ужывае апошняй у Эўропе, «не было б бар’ерам», бо «народ прагаласуе — скасуем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціхі і спакойны, але актыўны і з бойкамі. Лукашэнка расказаў, які хоча парлямэнт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сорамна нават казаць». Лукашэнка зноў абурыўся сытуацыяй у школах