Падзеі 18 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
18 кастрычніка 1523 году нарадзілася Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596 гадах.
Таксама ў гэты дзень
1867 — Аляска ад Расеі перайшла да Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1918 — у Парыжы абвясьцілі незалежную дзяржаву чэхаў і славакаў.
1920 — скончыліся ваенныя дзеяньні паміж Польскім войскам і Чырвонай арміяй.
1922 — заснавана брытанская карпарацыя ВВС.
1939 — войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі на тэрыторыю Эстоніі.
1942 — нацысты зьнішчылі Берасьцейскае гета.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На месцы гэтых магілаў — дзесяціпавярховікі». Пэнсіянэр успамінае і рысуе акупаванае нацыстамі Берасьце1993 — у Латвіі ўвялі новую валюту — лат.
У гэты дзень нарадзіліся
1680 — Ян Фрэдэрык Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1906 — Алесь Салагуб, беларускі паэт.
1939 — Лі Гарві Освальд, забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. У пачатку 1960-ых Освальд жыў у Менску
У гэты дзень памерлі
1893 — Шарль Франсуа Гуно, францускі кампазытар. Гуно быў заснавальнікам новага жанру ў францускім опэрным мастацтве — лірычнай опэры. Яго найлепшы твор — опэра «Фаўст» (1859), у якой кампазытар адмовіўся ад філязофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў опеэру, зьвярнуўшыся да мэлядычнага ладу тагачаснага бытавога рамансу.
1931 — Томас Эдысан, амэрыканскі вынаходнік.