Асобныя пытаньні разьвіцьця Беларусі ў лічбавай сфэры Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў 14 кастрычніка з кіраўнікамі ўраду, Адміністрацыі прэзыдэнта, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, навучальных установаў, IT-сэктару і Парку высокіх тэхналёгіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падтрымаў стварэньне беларускага ІТ-унівэрсытэтуСярод абмеркаваных пытаньняў — мэтазгоднасьць зьяўленьня ў краіне асобнай навучальнай установы для IT-спэцыялістаў і ўдасканаленьне «сыстэмы кіраваньня інфарматызацыяй і лічбавымі працэсамі».
Як адзначыў Лукашэнка, хоць у пяцігадовай праграме сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі інфарматызацыя выдзеленая як адзін з прыярытэтаў і ўжо пастаўлена задача да 2020 году стварыць паўнацэнны электронны ўрад, «пакуль у гэтым кірунку выхваляцца асабліва няма чым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22 абяцаньні ў праграме разьвіцьця Беларусі на «пятую пяцігодку»Лукашэнка паабяцаў неўзабаве правесьці сур’ёзную нараду «па ўсім коле праблемаў лічбавай трансфармацыі Беларусі».
«Пачынаючы з асноваў: што ўсё ж такое лічбавізацыя, інфарматызацыя, кампутарызацыя, чым яны адрозьніваюцца адна ад адной, што ў прыярытэце, — казаў Лукашэнка. — Я ўжо неяк намякаў нашым „лічбавікам“, што, разважаючы на тэму, далёкую ад разуменьня нашым насельніцтвам (адсоткаў 90-95 увогуле не разумеюць, што гэта такое), мы проста палохаем яго, не растлумачваючы, што ж такое лічбавізацыя, што гэта за цуд такі, адкуль ён узяўся».
Паводле Лукашэнкі, цяпер «усё большая і большая колькасьць прасунутых людзей» бачаць сябе толькі мэнэджарамі лічбавых кампаній ці тымі, хто займаецца лічбавымі і IT-тэхналёгіямі.
«Але я намякнуў на тое, што зямлю араць, гайкі тачыць, ствараць прадукты машынабудаваньня і іншае — гэта застанецца яшчэ надоўга, калі не назаўжды, — дадаў Лукашэнка. — Хоць „лічба“ пранізвае ўсе галіны, і гэтыя ў тым ліку. Ад гэтага мы не адыходзім і адыходзіць не зьбіраемся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракапеня: Лукашэнка падтрымаў ідэю крэдытаў на адукацыю ў ІТСам Лукашнэнка знаёмы са словам «лічбавізацыя» прынамсі з 2017 году. У красавіку 2019-га пасьля «дэбатаў зь яйкагаловымі» ў Парку высокіх тэхналёгіях ён казаў:
«Ня трэба перад сабой, як штору, вывешваць гэтую лічбавізацыю ды іншыя паняцьці, мацерныя і нямацерныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка знаёміўся з IT: ад «сьметніцы» і «мацерных словаў» да «пляфонаў» і «лічбавізацыі»