Злучаныя Штаты прыйшлі да высновы, што выбух на палігоне ў Архангельскай вобласьці Расеі, які прывёў да выкіду радыяцыі і гібелі некалькіх чалавек, адбыўся падчас апэрацыі па ўздыме з дна Белага мора ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай ракетнай устаноўкай.
Гэта вынікае з тэксту выступу супрацоўніка Дзярждэпартамэнту ЗША ў адным з камітэтаў ААН 10 кастрычніка.
«Выбух... быў вынікам ядзернай рэакцыі, якая ўзьнікла падчас уздыму расейскай крылатай ракеты зь ядзернай устаноўкай» — гаворыцца ў выступе намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Томаса ды Нана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Так выглядае сьмерць». Што сказалі жыхарам расейскай вёскі пра радыяцыю пасьля выбуху 8 жніўня«Ракета ляжала на дне Белага мора пасьля яе няўдалага выпрабаваньня раней у гэтым годзе, непадалёк ад буйнога населенага пункта» — заявіў ды Нана. Гаворка ідзе пра Северадзьвінск, побач зь якім разьмешчаны палігон Нёнакса.
Выбух пад Северадзьвінскам адбыўся 8 жніўня. Расейскія ўлады прызналі факт выбуху, кароткатэрміновага выкіду радыяцыі і гібелі людзей — пецярых супрацоўнікаў Расатама і двух вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Таямнічы выбух у Расеі. Загінулі пяць супрацоўнікаў карпарацыі, якая будуе Астравецкую АЭСУ афіцыйных паведамленьнях гаварылася, што ён адбыўся пры выпрабаваньні новай тэхнікі з «ізатопнай крыніцай сілкаваньня». Пра тое, якая гэта тэхніка, аднак, афіцыйна не паведамлялася. У розных расьсьледаваньнях называліся розныя вэрсіі — аж да выбуху самой ракеты «Буравесьнік». Журналістам расейскай службы Радыё Свабода, абапіраючыся на адкрытыя крыніцы, у сваім расьсьледаваньні ўдалося вызначыць найбольш верагодную прычыну выбуху.
Аб ракеце, пасьля названай «Буравесьнік», казаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пасланьні ў сакавіку 2018 году, сьцьвярджаючы, што гэта зброя, якая ня мае аналягаў у сьвеце і здольная фактычна неабмежаваны час знаходзіцца ў паветры і зьмяняць траекторыю палёту. Выпрабаваньні гэтай ракеты засакрэчаныя. СМІ, спасылаючыся на дадзеныя выведак, пісалі пра некалькі няўдалых выпрабаваньнях «Буравесьніка» ў Расеі, аднак гэтыя паведамленьні не пацьверджаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNBC распавёў пра пяць няўдалых выпрабаваньняў ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай