У Воранаўскім раёне 61-гадовы мужчына павесіў сабаку за тое, што той зьеў ягоную курыцу, паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.
У раённую міліцыю пра здарэньне паведаміў мясцовы жыхар, непаўналетняя дачка якога бачыла, як мужчына цягнуў па зямлі ў бок сьметніцы мёртвага сабаку, шыя якога была абвітая вяроўкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія правы маюць жывёлы ў Беларусі і краінах ЭўразьвязуЯк высьветліла міліцыя, мясцовы жыхар 1958 году нараджэньня ўбачыў, як на двары сабака даядае ягоную курыцу. Тады мужчына папрасіў у суседа вяроўку, паклікаў сабаку і накінуў пятлю яму на шыю, пасьля чаго павесіў на турнікеце непадалёк, а труп аднёс на сьметнік.
На мужчыну завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжаньне з жывёламі (арт. 339-1 КК РБ), за што могуць пакараць штрафам, грамадзкімі работамі, папраўчымі работамі на тэрмін да году або арыштам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адсутнасьць закону і дзяржпраграмы. 10 галоўных праблемаў зоаабаронцаў у БеларусіУ мінулым ліпені ўрад адклікаў законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі». Над ім працуюць ужо 7 гадоў, тэкст вярнулі на дапрацоўку шосты раз. У 2016 годзе законапраект прайшоў праз грамадзкае абмеркаваньне, актывісты крытыкавалі яго за тое, што ён можа ўзаконіць жорсткае абыходжаньне з жывёламі. Усе прапановы зоаабаронцаў адхіленыя, ніводная ў праект не ўвайшла. За больш жорсткія пакараньні жывадзёрам у інтэрнэце сабралі больш як дзьве тысячы подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб у Сьвятланы Алексіевіч быў сабачка з прытулку, гэта б добра падзейнічала»