На «Ноч расстраляных паэтаў» у Курапатах пачалі збор грошай

«Ноч расстраляных паэтаў», 2017 год

Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч прапанаваў зладзіць у ноч з 29 на 30 кастрычніка чарговую «Ноч расстраляных паэтаў» у мэмарыяле Курапаты, што пад Менскам.

Паводле Дашкевіча, гэта «ня акцыя і ня мітынг, а ўшанаваньне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі». Зьбірацца ён прапануе а 20-й гадзіне 29 кастрычніка на Галгофе — там «будуць гучаць адпаведныя месцу і даце сьпевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы».

На правядзеньне «Ночы расстраляных паэтаў» цяпер зьбіраюць грошы праз Facebook. На момант публікацыі з патрэбных 2000 даляраў сабралі ўжо каля 500.

Акцыя ладзіцца трэці раз — так яна выглядала ў 2017 годзе, а так у 2018-м.

Вечарына стане напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Сярод забітых былі пісьменьнікі Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валер Маракоў ды многія іншыя.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Your browser doesn’t support HTML5

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна