Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця» затрымалі ў цэнтры Менску пасьля пікету Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале.
Паводле Ціханоўскага, яго «цягнула» шэсьць экіпажаў ДАІ. У раёне вуліцы Карла Маркса аўтамабіль, якім перамяшчаўся блогер, спыніўся і супрацоўнік ДАІ паведаміў, што на машыну зарэгістраваныя неаплачаныя штрафы. Пазьней Сяргея Ціханоўскага запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС. Там яму было паведамлена, што аўтамабіль, магчыма, скрадзены.
На трансьляцыі бачна, што міліцыянты паводзяць сябе карэктна. Сіла супраць Ціханоўскага не ўжывалася. Яго падазраюць ва ўчыненьні адміністратыўнага правапарушэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Клоўнамі быць ня хочам» — як прайшоў мітынг Статкевіча ў цэнтры Менску