Савет Міністраў Беларусі абнавіў мэтавыя паказьнікі дзяржаўнай праграмы разьвіцьця лічбавай эканомікі на «пятую пяцігодку» — 2016–2020 гады.
Зьмяніліся два плянавыя паказьнікі. Да 2020 году:
- раней плянавалася, што на 100 чалавек будзе прыпадаць 65 інтэрнэт-карыстальнікаў, цяпер — што 82,5;
- раней меркавалася, што бяздротавы шырокапалосны доступ да інтэрнэту будуць мець 83 чалавекі са 100, цяпер — што 90.
Беларусь ужо абагнала ранейшыя пляны ў колькасьці інтэрнэт-карыстальнікаў.
Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, у Беларусі ў 2018 годзе 79,1% насельніцтва мела доступ да інтэрнэту (83,1% у гарадах і 67,9% у сельскай мясцовасьці). Пра колькасьць абанэнтаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу цяпер кажуць «больш за 34 на 100 чалавек па выніках 2018 году», але колькасьць абанэнтаў бяздротавага шырокапалоснага доступу склала ўжо 79 чалавек са 100.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія сайты зрабілі адказнымі за тое, што на іх пішуць карыстальнікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як пачынаўся інтэрнэт у Беларусі — і што зь ім стала. 15 важных датаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь паднялася ў рэйтынгу хуткасьці інтэрнэту. Але Бэрмуды вышэй