Як уручалі прэмію Гедройця — 2019. ФОТА
Фіналісты прэміі: Ільля Сін, Сяргей Календа, Алена Брава, Міхал Андрасюк, кіраўнік менскага бюро Радыё Свабода Валянцін Жданко (атрымаў дыплём за Сяргея Шупу), выдавец Андрэй Янушкевіч (атрымаў дыплём за Юлію Шарову)
Канвэрт зь імем пераможцы
Заля ў чаканьні абвяшчэньня пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця
Ільля Сін атрымлівае дыплём пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця ад пісьменьніка Ўладзімера Арлова за кнігу «Libido».
Госьці прэміі
Міхал Андрасюк з Польшчы заняў 2-е месца за кнігу «Поўня» і атрымаў у падарунак творчы адпачынак на швэдзкай высьпе Готлянд
Алена Брава ўзяла трэцяе месца за кнігу "Садомская яблыня". У якасьці падарунка партнэры прэміі Радыё Свабода запішуць аўтарцы аўдыёнкнігу.
Кіраўнік менскага бюро Радыё Свабода атрымлівае дыплём фіналіста за кнігу журналіста Радыё Свабода Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР»
Сёлета ўпершыню ўручалі ўзнагароду ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобэлеўская ляўрэатка абрала Сяргея Календу і падаравала тэлефон iPhone Xr.
Хвіліна маўчаньня памяці пісьменьніка Пятра Васючэнкі
Марцін Вайцэхоўскі выступіў ад імя сузаснавальнікаў прэміі — амбасады Польшчы
Журы прэміі: Ганна Севярынец, Жанна Капуста, Алесь Пашкевіч, Анжэла Мельнікава, Марыя Мартысевіч
Жанна Капуста, Барыс Пятровіч і Анжэла Мельнікава
Ганна Севярынец, Жанна Капуста і Марыя Мартысевіч
Фота на памяць
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай расказвае пра адметнасьці сёлетняй прэміі