Каліноўскі – наш нацыянальны герой. Месца свайго пахаваньня ён выбіраў ня сам. Мы даўно прысабечылі яго духоўна, дык што перашкаджае зрабіць гэта і фізычна?! Калі зьявілася такая магчымасьць?! Дзе ж яму спачываць, як не ў Беларусі?!
Вільня знаходзіцца ў іншай краіне і любое беларускае сьвята, зьвязанае зь месцам пахаваньня, будзе залежыць ад ласкі ўладаў гэтай краіны. Разважаньні кшталту – пакінуць Кастуся ў Вільні, каб потым яе забраць, фізычна ці мэнтальна, падаюцца несур’ёзнымі і небясьпечнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя беларусы падпісаліся за перапахаваньне Каліноўскага ў БеларусіКалі чакаць, пакуль Беларусь стане беларускай, то так і сканаем у чаканьні. Ці стаялі б у нас сёньня помнікі Гедыміну, Альгерду, Сапегу, Касьцюшку, ці была б перапахаваная Магдалена Радзівіл?! Калі б чакалі?
Ці ня знойдзецца побач зь ёй месца Кастусю, якраз да часу калі Беларусь стане беларускай? Ці потым зноў будзем прасіць выкопваць яго з магілы ў Вільні?
Нацыятворчы патэнцыял аўтэнтычных парэшткаў нацыянальнага героя Беларусі можа напоўніцу рэалізавацца толькі на беларускай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазьняк: Каліноўскі — наш сьцяг, і ён мае быць там, дзе быў узьнятыМесца пахаваньня Каліноўскага належыць дасканала прадумаць. Каб каля яго магла зьбірацца вялікая колькасьць людзей для ўрачыстасьцяў: прысягі, прыёму ў афіцэры, у скаўты і інш.
І каб кожны беларус у любы момант мог туды прыйсьці сам і з дзецьмі, не просячы замежнай візы.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.