Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў. дэмакратка Нэнсі Пэлосі, 24 верасьня абвясьціла, што афіцыйна расьсьледуецца пытаньне аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. Справа тычыцца дакладной запіскі спэцыяльнага інфарматара аб тэлефоннай размове паміж амэрыканскім лідэрам і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Трамп заявіў 24 верасьня, што дазволіў выпусьціць «цалкам рассакрэчаную і неапрацаваную расшыфроўку» тэлефоннай размовы зь Зяленскім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп дазволіў апублікаваць расшыфроўку размовы з Зяленскім«Вы ўбачыце, што гэта было вельмі прыязнае і цалкам прымальнае тэлефанаваньне, — пісаў Трамп у Twitter. — Не было ніякага ціску і, у адрозненьне ад Джо Байдэна і ягонага сына, не было „паслугі за паслугу“».
Днём раней Трамп адхіліў абвінавачваньні ў імпічмэнце на фоне паведамленьняў пра нібыта ціск зь ягонага боку яго на прэзыдэнта Ўкраіны для расьсьледаваньня пра свайго палітычнага канкурэнта Джо Байдэна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп не баіцца імпічмэнту за тэлефонную размову зь ЗяленскімНа мінулым тыдні Washington Post і іншыя амэрыканскія СМІ паведамлялі, што афіцыйны выведнік ЗША зьвярнуўся са скаргай наконт тэлефоннай размовы Трампа зь неназваным замежным лідэрам. 19 верасьня генэральны інспэктар выведкі Майкл Аткінсан быў дапытаны ў закрытым рэжыме ў Палаце прадстаўнікоў ЗША па скарзе выведніка.
За некалькі тыдняў да скаргі Трамп вёў тэлефонную размову зь Зяленскім. Зьвесткі пра скаргу на яго Трамп раней называў «фэйкавымі навінамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Washington Post: Трамп загадаў замарозіць фінансавую дапамогу Ўкраіне яшчэ да званка Зяленскаму