Сэрыял «Чарнобыль» амэрыканскага тэлеканала HBO атрымаў тры прэміі «Эмі» ў намінацыях «Найлепшы міні-сэрыял», «Рэжысура міні-сэрыялу, фільма і драматычнай праграмы» (Юган Рэнк) і «Сцэнар міні-сэрыялу, фільма і драматычнай праграмы» (Крэйг Мэйзін).
Галоўным фаварытам цырымоніі першапачаткова быў сэрыял «Гульня тронаў». У выніку яму дасталася «Эмі» ў дзьвюх намінацыях: за найлепшы драматычны сэрыял і за «найлепшую драматычную мужчынскую ролю другога пляну» (Пітэр Дынклэйдж).
Найлепшым камэдыйным сэрыялам названая «Дрэнь» (Fleabag, 2016-2019).
Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала брытанка Джодзі Коўмэр, якая сыграла ў сэрыяле «Забіваючы Еву», узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Білі Портэр (фільм «Поза»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадусар сэрыялу «Чарнобыль»: «Зьвяртаўся да твору Алексіевіч, каб знайсьці прыгажосьць і смутак»Агулам лідэрамі ў колькасьці намінацыяў сёлета былі «Гульня тронаў» (32 намінацыі), «Дзіўная місіс Мэйзэл» (20), «Чарнобыль» (19), праграма «Суботнім вечарам у жывым эфіры» (18) і «Бары» (17).
«Эмі» — прэстыжная амэрыканская прэмія, якая лічыцца тэлевізійным эквівалентам «Оскара».
Сэрыял «Чарнобыль» у траўні стаў самым рэйтынгавым сэрыялам на тэлеканале HBO, на якім трансьлявалі «Гульню тронаў». Таксама ён мае самы высокі рэйтынг для сэрыялаў на сайце IMDb, найбуйнейшай базе інфармацыі пра кіно.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Савецкі рэактар ня можа выбухнуць!» Праўда і міты з сэрыялу «Чарнобыль» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрыял «Чарнобыль»: кінавэрсія vs вэрсія ліквідатараў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дакумэнталіст параўнаў сапраўдную хроніку ліквідацыі аварыі на ЧАЭС з сэрыялам «Чарнобыль» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапраўдныя і прыдуманыя героі сэрыялу «Чарнобыль»