У прэміі Гедройця зьявіцца «нобэлеўская» намінацыя

Ілюстрацыйнае фота

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч адзначыць асабістай узнагародай адну з шасьці кніг кароткага сьпісу прэміі Гедройця.

Узнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч» 25 верасьня будзе ўручацца ўпершыню. Пераможца атрымае iPhone Xr.

Сьвятлана Алексіевіч

Каго намінавалі на прэмію?

У кароткі сьпіс прэміі Гедройця ўвайшлі 6 кніг:

  • Міхал Андрасюк. Поўня.
  • Алена Брава. Садомская яблыня.
  • Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць.
  • Ільля Сін. Libido.
  • Юлія Шарова. Вяртаньне Ліліт.
  • Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР.

Сёлета цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца 25 верасьня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтва. Пачатак цырымоніі — у 19:00.

Што важна ведаць пра прэмію Гедройця

Прэмія народжанага ў Менску польскага інтэлектуала Ежы Гедройця заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і Польскім Інстытутам у Менску ў 2011 годзе. Яна ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы.

Ляўрэаты прэміі

  • Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
  • Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
  • Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
  • Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
  • Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
  • Зьміцер Бартосік з кнігай​ «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017);
  • Уладзімер Арлоў з кнігай «Танцы над горадам»​ (2018).