Карпарацыя Twitter у пятніцу, 20 верасьня, паведаміла пра блякаваньне больш за 10 тысяч акаўнтаў у шасьці краінах за разпаўсюд ілжывых навін і прапаганды.
Пад блякаваньне патрапілі ўліковыя запісы з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Гішпаніі, Эквадора і Саудаўскай Арабіі. Але больш за ўсё акаўнтаў — амаль чатыры з паловай тысячы — Twitter заблякаваў у Кітаі. Адтуль паступалі паведамленьні, мэтай якіх была дыскрэдытацыя пратэстаў у Ганконгу.
Маштабную кампанію супраць апазыцыі Ганконга з боку мацерыковага Кітая Twitter выявіў яшчэ ў жніўні. Тады часова была прыпыненая праца 200 тысяч кітайскіх акаўнтаў. Сацсетка ў Кітаі заблякаваная, але доступ да ўліковых запісаў можна атрымаць праз VPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ганконгу рыхтуюцца новыя пратэсты, нягледзячы на саступкі ўладаўУ кастрычніку мінулага года кампанія выдаліла каля чатырох з паловай тысяч расейскіх уліковых запісаў з прычыны распаўсюджваньня праўладнай прапаганды.
Twitter рэгулярна займаецца аналізам і выдаленьнем рахункаў карыстальнікаў. Адное з самых масавых блякаваньняў у сацсетцы адбылося з траўня па ліпень 2018 года. Twitter тады выдаліў амаль 70 мільёнаў падазроных і фэйкавых акаўнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай вэрбуе замежных шпіёнаў праз LinkedIn, — New York Times