LSTR выпусьцілі майкі з твітам Ілана Маска
Кампанія «LSTR Адзенне» запусьціла сэрыю маек з твітам Ілана Маска «Uh no», які ўжо стаў нацыянальным мэмам.
Аляксандар Лукашэнка 2 верасьня сказаў школьнікам, што электрамабіль Tesla яму падарыў Ілан Маск. Амэрыканскі бізнэсовец і вынаходнік, чыя кампанія і стварыла гэтае аўта, абверг словы Лукашэнкі ў Twitter.