Эўракамісія вынесла на разгляд органаў Рады Эўразьвязу праект пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю, які прадугледжвае зьніжэньне цэнаў на візы да 35 эўра і скарачэньне стандартнага тэрміну выдачы да 10 дзён.
Праект таксама прадугледжвае бясплатныя візы для дзяцей да 12 гадоў, для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў у адукацыйных мэтах, для дасьледчыкаў у навуковых мэтах, для прадстаўнікоў некамэрцыйных арганізацыя ва ўзросьце да 25 гадоў у мэтах удзелу ў падзеях НКА.
Калі з дакумэнтам ня ўзьнікне праблемаў на гэтым этапе, яго перададуць на ўхваленьне Эўрапарлямэнту і Эўрапейскай радзе, а калі ўхваляць яны, то рашэньне аб падпісаньні з эўрапейскага боку будзе яшчэ прымаць Рада Эўразьвязу.
Урэшце абодва бакі, Эўразьвяз і Беларусь, мусяць падпісаць і ратыфікаваць дакумэнт — тады ён набудзе моц на другі месяц пасьля ратыфікацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь чакае «шэнгену» за 35 эўра ад Эўразьвязу ўжо ўвосеньКалі гэта будзе, дакладна не плянуецца. Але ў лютым 2020 году ў Эўразьвязе пачнуць дзейнічаць новыя правілы выдачы візаў, паводле якіх цана «шэнгену» вырасьце з 60 да 80 эўра.
«Крайняй датай» падпісаньня эўрапейскі бок называў 2 лютага 2020 году. Беларускія ўлады чакалі падпісаньня «візаў за 35» яшчэ ўвосень 2019 году, але Эўразьвяз адзначаў, што яго «хвалююць такія праблемы ў Беларусі, як правы чалавека, дэмакратычныя свабоды, сьмяротнае пакараньне».