Невядомыя ў ноч на 17 верасьня спалілі пад Кіевам дом экс-кіраўніцы Нацыянальнага банку Ўкраіны Валерыі Гонтаравай.
Гонтарава паведаміла, што зламысьнікі кінулі праз плот бутэльку з запальнай сумесьсю.
Міністар унутраных спраў Арсен Авакаў назваў падпал дома Гонтаравай праявай крымінальнага ціску. Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае хуткага расьсьледаваньня падпалу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выкрадзены ў Беларусі ўкраінец распавёў падрабязнасьці абмену зьняволенымі26 жніўня Гонтараву зьбіла машына на пешаходным пераходзе ў цэнтры Лёндану, яе шпіталізавалі.
Паводле Гонтаравай, ноччу 5 верасьня ў Кіеве згарэў аўтамабіль сям’і яе старэйшага сына, зарэгістраваны на яе нявестку, якую таксама завуць Валерыя Гонтарава.
Вярхоўная Рада ў сакавіку 2018 года звольніла Гонтараву з пасады кіраўніцы Нацыянальнага банку. 27 жніўня раённы суд Кіева дазволіў Дзяржаўнаму бюро расьсьледаваньняў Украіны сілавы прывад Гонтаравай на допыт па справе аб злоўжываньні службовым становішчам з боку чальцоў праўленьня Нацбанку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм'ер Украіны распавёў пра магчымасьць злучыць водным шляхам Балтыку і Чорнае мора празь Беларусь