Ці стане Беларусь у эканамічным сэнсе расейскім рэгіёнам? Адзіны падатковы кодэкс і зьнешнегандлёвы рэжым — гэта ўжо Расея ці не? На гэтыя пытаньні ў сваім відэаблогу спрабуе адказаць Юры Дракахруст.
Расейскае выданьне «Коммерсант» апублікавала інфармацыю пра зьмест праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі, падпісанай прэм’ерамі Румасам і Мядзьведзевым. Паводле «Коммерсанта» размова ідзе пра фактычнае стварэньне канфэдэратыўнай дзяржавы на ўзроўні эканомік з 2022 году
Сьцісла:
— У апісаньні «Коммерсантом» прапановаў праграмы няма пэўнасьці — гэта можа быць і рэальнае паглынаньне Беларусі, і адно правілы, якія ня надта абмяжоўваюць беларускі сувэрэнітэт
— Міністар фінансаў Беларусі паведаміў, што бюджэт на 2020 год не прадугледжвае кампэнсацыі за расейскі падатковы нафтавы манэўр
— Выглядае, што прапанаваная праграма — не аншлюс, а гульня, хаця і небясьпечная, дзякуючы якой Менск спрабуе захаваць расейскія даброты
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.