Эдвард Сноўдэн, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ), які жыве ў Расеі, выказаў надзею на тое, што Эмануэль Макрон дасьць дазвол на яго пераезд па Францыю. Сноўдэн даў інтэрвію францускай радыёстанцыі France Inter, якое павінна цалкам выйсьці ў эфір бліжэйшымі днямі.
Раней у інтэрвію амэрыканскай радыёстанцыі NPR Сноўдэн зноў падкрэсьліў, што не хацеў ехаць у Расею і апынуўся там выпадкова, даведаўшыся на перасадцы ў маскоўскім аэрапорце, што ўлады ЗША анулявалі яго пашпарт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Сноўдэн меў і надалей мае кантакт з расейскай выведкайУ інтэрвію газэце The Guardian, прымеркаваным да выхаду ў сьвет кнігі яго мэмуараў, Сноўдэн распавёў падрабязнасьці свайго жыцьця ў Расеі. Паводле яго слоў, ён зараз менш баіцца за сваю бясьпеку, чым у першыя гады, не хавае твар і свабодна падарожнічае па Расеі. Ён пацьвердзіў, што два гады таму ажаніўся на амэрыканцы, зарэгістраваўшы сваёй шлюб у адным з маскоўскіх загсаў.