Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп паведаміў журналістам у чацьвер пра тое, што ён гатовы правесьці новыя перамовы з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам аб ядзерным раззбраеньні. Па словах Трампа, такія перамовы могуць адбыцца ўжо сёлета.
Дональд Трамп паведаміў пра гэта, размаўляючы з журналістамі на лужку ля Белага дома перад сваёй паездкай у Балтымар, штат Мэрылэнд. У панядзелак улады КНДР выказалі гатоўнасьць аднавіць перамовы з ЗША ўжо ў верасьні.
Трамп і Кім ужо тройчы сустракаліся, пачынаючы з чэрвеня 2018 году. Апошні раз Трамп нават зайшоў на тэрыторыю Паўночнай Карэі (да яго прэзыдэнты ЗША не былі ў гэтай краіне).
Палітолягі лічаць, што адстаўка Джона Болтана, які быў дарадцам прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы, можа ажывіць перамовы з КНДР, якія спыніліся ў лютым пасьля саміту ў Віетнаме.
Аднак наўрад ці сыход Болтана зь Белага дома аблегчыць галоўную задачу — пераканаць Пхэньян адмовіцца ад ядзернай праграмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР скрала з дапамогай хакераў 2 мільярды даляраў на зброю масавага зьнішчэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Паўночнай Карэі: «Ім давядзецца дорага заплаціць»