Лукашэнка: «Мы калісьці сыдзем. Ня так далёка гэты час»

«Ужо павінна прыходзіць новае пакаленьне людзей. Мы калісьці сыдзем. Ня так далёка гэты час», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас прыняцьця кадравых рашэньняў 12 верасьня.

«А прыйсьці мусяць людзі, якія павінны захаваць краіну», — цытуе БелТА Аляксандра Лукашэнку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра выбары дэпутатаў: «Ужо вельмі весела»

Сёньня Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў пяці раёнаў краіны, амбасадараў у Эгіпце, Ізраілі, Эквадоры, Турэччыне і Туркмэністане, генэральных дырэктараў прадпрыемстваў «Гомельшкло» і «Планар».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў менскага чыноўніка ў Салігорск. Ягоных папярэднікаў затрымалі