Сьледзтва ў справе завершанае, матэрыялы перадалі ў суд.
Гучнае ДТЗ адбылося ў ваколіцах Белаазёрску 7 ліпеня. Аўтамабіль «Мэрсэдэс», за рулём якога быў 31-гадовы мясцовы жыхар, заехаў у канал глыбінёй 4 мэтры. У аўтамабілі знаходзіліся 10 чалавек. Пяцёра зь іх загінулі на месцы, сярод іх двое дзяцей. Кіроўцу, які змог выбрацца з патанулай машыны, адразу затрымалі. У дачыненьні яго была заведзена крымінальная справа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны тут увесь дзень насіліся на гэтай машыне». Рэпартаж зь Белаазёрску, дзе ў аўтааварыі загінулі пяць чалавек11 верасьня стала вядома аб перадачы справы ў суд. Празь дзень Сьледчы камітэт у афіцыйным паведамленьні раскрыў некаторыя падрабязнасьці расьсьледаваньня. Паводле праваахоўнікаў, у момант аварыі хуткасьць аўтамабіля складала 90 кілямэтраў за гадзіну. У крыві кіроўцы быў выяўлены алькаголь — 1,59 праміле. Ён цалкам прызнаў сваю віну. Сьледчы, які займаўся справай, зьвярнуўся ў Бярозаўскі райвыканкам з прапановай абазначыць небясьпечнае месца дарожным знакам і адгарадзіць зьезд у ваду з боку дарогі, што было зроблена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіроўцу машыны, якая патанула ў Белаазёрску разам зь людзьмі, узялі пад вартуДата суду над кіроўцам пакуль невядомая. Яго будуць судзіць паводле часткі 4 артыкулу 317 КК (парушэньне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алькагольнага апʼяненьня, што пацягнула празь неасьцярожнасьць сьмерць дзьвюх і больш асобаў). Яна прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам ад 4 да 10 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей на пахаваньні ахвяраў аварыі ў Белаазёрску. Фота