Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з прэзыдэнтам Аўганістану і талібамі пасьля тэракту ў Кабуле. Перамовы былі заплянаваныя на нядзелю, 8 верасьня.
Тэрарыстычны рух «Талібан» ўзяў на сябе адказнасьць за напад у Кабуле. На гэтым тыдні ад выбуху там загінулі 12 чалавек, у тым ліку амэрыканскі вайсковец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра нераспаўсюджваньне якой зброі дарадца Трампа размаўляў з ЛукашэнкамПа словах Трампа, пра заплянаваную сустрэчу амаль ніхто не ведаў. Лідэры «Талібану» і прэзыдэнт Аўганістану былі запрошаныя ў загарадную рэзыдэнцыю амэрыканскага лідэра ў Кэмп-Дэвідзе каля Вашынгтонаму. Тэракт у Кабуле, паводле прэзыдэнта ЗША, быў закліканы ўмацаваць перамоўныя пазыцыі талібаў, на практыцы ж ён іх радыкальна аслабіў. Амэрыканскі лідэр таксама паведаміў аб прыпыненьні дыялёгу з прадстаўнікамі руху.
Прыезд лідэраў аўганскіх талібаў у Злучаныя Штаты напярэдадні гадавіны тэрактаў 11 верасьня мог стаць рэзананснай падзеяй у самой зацяжной амэрыканскай вайне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы паміж ЗША і «Талібанам» завяршыліся, бакі перайшлі да кансультацыйВаенны аглядальнік тэлеканалу CNN, контар-адмірал запасу Джон Кербі назваў інфармацыю, апублікаваную Трампам, «сэнсацыйнай». Ён дадаў, што сустрэча з прэзыдэнтам ЗША на дадзеным этапе беспадстаўна ўзмацніла б легітымнасьць «Талібану» і стала б для руху велізарнай палітычнай перамогай. Пры гэтым легітымнасьць аўганскага ўраду і асабіста прэзыдэнта Гані пацярпела б.
У канцы жніўня Трамп абвясьціў аб плянах вывесьці з Аўганістану каля пяці тысяч салдат, пакінуўшы там на нейкі час яшчэ каля васьмі з паловай тысяч чалавек.
За два з паловай гады прэзыдэнцтва Дональда Трампа ніводны высокапастаўлены прадстаўнік Аўганістана ня быў раней запрошаны ў Вашынгтон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Амэрыканскага таліба» выпусьцілі з турмы