Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў загад аб памілаваньні 12 грамадзян Расеі. Яны дастаўлены ў пункт збору асоб, якія ўдзельнічаюць у абмене вязьнямі паміж Кіевам і Масквой. Аб гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў украінскі адвакат Валянцін Рыбін.
Паводле юрыста, адзін расеец са сьпісу на абмен ня быў дастаўлены ў пункт і ня быў памілаваны прэзыдэнтам. Рыбін паведаміў, што гэты чалавек — Руслан Гаджыеў, асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня за ўдзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку так званай «ЛНР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў, што абмен зьняволенымі з Украінай будзе «маштабным»Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што перамовы аб абмене вязьням блізкі да «фіналізацыі». Расейскі лідэр не назваў дату меркаванага абмену. Раней гэтага не зрабіў і прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў. Крыніцы «Интерфакса» у дыпляматычных колах 5 верасьня назвалі верагодную дату абмену — 7 верасьня.
Раніцай 30 жніўня пачалі паступаць супярэчлівыя паведамленьні аб пачатку абмену зьняволенымі і затрыманымі асобамі паміж Украінай і Расеяй, аднак пазьней яны былі зьняпраўджаныя.