ЛГБТК-актывісты 30 жніўня вывесілі плякаты супраць гамафобіі на Кастрычніцкай вуліцы ў Менску. Акцыю правялі ў знак салідарнасьці са зьбітым рэжысэрам і апэратарам дакумэнтальнага кіно Мікалаем Купрычам.
![](https://gdb.rferl.org/923B4247-1412-4124-BDE6-771A5EF6C168_w1080_h608_b_s.jpg)
Адзін з удзельнікаў акцыі, мянчук Андрэй Завалей, сказаў Свабодзе, што гэта быў калектыўны парыў — ЛГБТ-актывісты арганізаваліся і зладзілі акцыю за суткі.
![Андрэй Завалей](https://gdb.rferl.org/0089F4F8-16A8-408F-964A-EA3E0B35DC51_w1080_h608_b_s.jpg)
Андрэй Завалей
«Важны сэнс пасланьня — „я таксама п...р“, бо менавіта за імгненьне да нападу Коля Купрыч сказаў гэта нападніку мімаходзь, нават не прыдаючы значэньня. „Ну, няхай я буду п...рам“, і адвярнуўся. Насамрэч гэта быў акт найвялікшай салідарнасьці, які толькі магчымы з боку чалавека. Сказаць — я таксама „іншы“, прыняць гэта на сябе, адчуць, як жывецца ў скуры іншага чалавека», — напісаў Завалей.
Да акцыі таксама далучылася крама «Вялікі дзякуй», якая знаходзіцца на Кастрычніцкай вуліцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў на карачках, увесь у крыві» — у Менску невядомы напаў на ЛГБТ-кампанію. Адзін хлопец у шпіталіПасьля ў сацыяльных сетках сталі зьяўляюцца і іншыя пасты ў падтрымку акцыі.