29 жніўня ў Менск прыедзе дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.
Як паведаміла ў Твітэры амбасада ЗША ў Менску, Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Джон Робэрт Болтан наведае Менск 29 жніўня. Амбасадар Болтан сустрэнецца з прэзыдэнтам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Макеем, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і падкрэсьліць падтрымку ЗША сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Раней 28 жніўня па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім Джон Болтан напісаў у Твітэры:
«Былі вельмі прадуктыўная пару дзён ва Ўкраіне. Заўтра я адпраўляюся ў Малдову і Беларусь, дзе сустрэнуся з лідэрамі абедзьвюх краінаў, каб абмеркаваць пытаньні рэгіянальнай бясьпекі. Спадзяемся на ўмацаваньне нашых дыпляматычных і эканамічных сувязей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля візыту Болтана ў Менск расейска-беларускія адносіны могуць абвастрыцца, — палітолягРаней прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца.