Украіна вітае ўступленьне ЗША ў нармандзкі фармат, заявіў украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з дарадцам па нацыянальнай бясьпецы ЗША Джонам Болтанам у Кіеве.
Згодна з заявай на сайце канцылярыі прэзыдэнта Ўкраіны, Зяленскі выказаў надзею, што ЗША будуць больш уцягнутыя ў перамоўны працэс па Данбасе.
У сваім інтэрвію Радыё Свабода сам Болтан ня выключыў удзелу ЗША і Вялікабрытаніі ў «нармандзкім фармаце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джон Болтан: «Мы ўвялі больш санкцыяў супраць Расеі, чым ЭЗ»У апошнія тыдні вядуцца размовы пра тое, што пасьля доўгага перапынку ў хуткім часе можа адбыцца новы саміт у «нармандзкім» фармаце з удзелам кіраўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікае правесьці такі саміт. Ён таксама прапанаваў пашырыць колькасьць удзельнікаў за кошт лідэраў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў, але гэтая прапанова яшчэ не была падтрыманая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон: Пуцін і Зяленскі сустрэнуцца абмеркаваць выкананьне менскіх дамоваў26 жніўня прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што наступныя перамовы ў нармандзкім фармаце пройдуць у верасьні, але не прызначыў даты.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, са свайго боку, ужо заявіў, што можа сустракацца з украінскім лідэрам толькі ў выпадку наўпроставых перамоваў Кіева зь кіраўнікамі ўзброеных сэпаратысцкіх груповак «ДНР» і «ЛНР», якія прызнаныя тэрарыстычнымі ва Ўкраіне. Пакуль афіцыйны Кіеў адхіліў такую магчымасьць.