За сем месяцаў 2019 году на 28 прадпрыемствах Беларусі сярэдні заробак ніжэйшы за 400 рублёў, паведаміў першы віцэ-прэм’ер Аляксандар Турчын 27 жніўня ў праграме «Размова ў прэзыдэнта» на тэлеканале «Беларусь 1».
Паводле Турчына, у параўнаньні з пачаткам году гэтая лічба зьнізілася амаль у дзесяць разоў, але і такі паказьнік урад не задавальняе.
Яшчэ на больш як 500 прадпрыемствах заробкі меншыя за 500 рублёў.
Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, сярэдні заробак у Беларусі за сем месяцаў 2019 году складае 1055 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічба дня. За адзін паход у краму беларус траціць 13,8 рубляЯк адзначыў віцэ-прэмʼер, Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову ўраду павялічыць стаўку першага разраду для бюджэтных арганізацыяў прыкладна на 12,6%. Гэта, паводле Турчына, дазволіць вывесьці заробак бюджэтнікаў на 80% ад сярэдняга.
«Але, вядома, калі сярэдні заробак працягне расьці, будзем вымушаныя прымаць яшчэ нейкія рашэньні сёлета аб павышэньні заробку бюджэтнікам», — сказаў Турчын і падкрэсьліў, што пры гэтым рост заробкаў павінен стасавацца з прадукцыйнасьцю працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За сем гадоў прамысловасьць у Беларусі страціла 206 тысяч работнікаў