У Беларусі пашырылі сьпіс «сацыяльна-значных тавараў», цэны на якія рэгулюе Міністэрства гандлю, піша БелТА. Адпаведная пастанова Савету Міністраў пакуль не апублікаваная і не набыла моц.
Да сьпісу дадалі:
- хлеб пшанічны;
- батоны з пшанічнай мукі;
- сыр цьвёрды і паўцьвёрды;
- гарбату чорную;
- бульбу;
- буракі;
- моркву;
- капусту;
- цыбулю;
- агуркі;
- памідоры;
- манныя крупы;
- прасяныя крупы;
- мясныя паўфабрыкаты буйнакавалкавыя і мясныя адрэзы;
- каўбасы вараныя, сасіскі і сардэлькі.
Раней цэны на бульбу, буракі, моркву, капусту і цыбулю маглі рэгуляваць абласныя выканкамы і Менгарвыканкам, цяпер у іх гэтыя паўнамоцтвы адабралі. Таксама са сьпісу таго, на што выканкамы могуць рэгуляваць цэны, прыбралі паслугі перавозу пасажыраў унутраным водным транспартам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі плян па інфляцыі праваліцца, на гэтыя тавары будуць рэгуляваць цэныЦэны рэгулююць не заўсёды — могуць толькі цягам 90 дзён на год. Але якраз на мінулым тыдні Мінгандлю адзначала, што рост цэнаў апярэджвае рост даходаў насельніцтва, і калі па выніках жніўня сытуацыя ня зьменіцца, то «будзе разглядаць пытаньне» аб увядзеньні часовага рэгуляваньня цэнаў на сацыяльна-значныя тавары.
У сьпісе тавараў, на якія Мінгандлю можа рэгуляваць цэны, ужо былі:
- мяса курэй і куранят-бройлераў, ялавічына і сьвініна;
- яйкі курыныя;
- рыба сьвежая сямейства карпавых і рыба сьвежамарожаная;
- малако каровіна пастэрызаванае і кефір з малака каровінага;
- сьмятана і тварог;
- масла, алей сланечнікавы і рапсавы;
- хлеб жытні і жытна-пшанічны;
- мука пшанічная;
- грэчка і рыс белы шліфаваны;
- макарона сухая без мукі цьвёрдых гатункаў пшаніцы;
- цукар белы крышталічны;
- аўсяныя шматкі;
- дзіцячае харчаваньне: сухія сумесі, кашы, кансэрвы і сокі.