2019 год можа стаць рэкордным па плошчы лясных пажараў у Расеі, паведамляе расейскае аддзяленьне Greenpeace.
«Дажджы і холад у Сібіры прывялі да значнага паляпшэньня сытуацыі з пажарамі, але цяперашняя плошча іх дасягнула максымуму з пачатку году — 5,4 мільёна гектараў. Агульная плошча, ахопленая пажарам, неўзабаве перасягне ўзровень 2018 году і да канца сэзону можа пабіць рэкорд 2012 году», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце арганізацыі.
Эколяг адзначаюць, што рэкордная плошча пажараў уносіць «велізарны ўнёсак у зьмяненьне клімату», які можна параўнаць з выкідамі вуглякіслага газу 49 мільёнаў транспартных сродкаў за год. Мільёны людзей пакутуюць ад дыму, а дзікая прырода пазбаўлена асяродзьдзя пражываньня, сказаў Greenpeace.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажары ў Сібіры часткова правакуюць, каб атрымаць кантракты на высяканьне лесу, — расейскі дэпутатУ той жа час пераважная большасьць пажараў, якія разгараюцца ў Сібіры, цяпер адбываецца ў так званых «зонах кантролю», у якіх, паводле закону, гасіць пажар не патрэбна. Менавіта праз гэта, паводле Greenpeace, пажары закранулі мільёны гектараў лесу.
Эколягі патрабуюць ад уладаў перагледзець «зоны кантролю» і забясьпечыць неабходнае бюджэтнае фінансаваньне для барацьбы з пажарамі.
Пажары ў Сібіры ўспыхнулі ў ліпені. Да пачатку жніўня плошча лясных пажараў дасягнула амаль трох мільёнаў гектараў. У канцы ліпеня на поўдні Сібіры абвясьцілі надзвычайнае становішча праз пажары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі падлічылі страты ад лясных пажараўТолькі пасьля таго, як плошча пакрытага лесам агню за месяц павялічылася ўтрая — зь мільёна гектараў, чыноўнікі вырашылі тушыць «закрытыя асяродкі ў зонах кантролю», тушэньне якіх раней было прызнана неэфэктыўным з прычыны высокіх выдаткаў.
1 жніўня ў Краснаярску была заведзеная першая крымінальная справа ў сувязі з пажарамі. Супрацоўнікі абласнога Міністэрства лясной гаспадаркі абвінавачваюцца ў халатнасьці. Колькасьць падазраваных не паведамляецца.