За апошнія сем гадоў колькасьць работнікаў, занятых у прамысловасьці, скарацілася на 205,6 тысячы чалавек — з 1084,9 тысячы ў 2011 годзе да 879,3 тысячы ў 2018-м, паведамляе Tut.by са спасылкай на дадзеныя Белстату.
Скарацілася колькасьць занятых у вытворчасьці:
- гумавых і плястмасавых вырабаў — на 33,9 тысячы чалавек;
- тэкстыльных вырабаў, адзеньня, вырабаў са скуры і футра — на 34,3 тыс. чалавек;
- транспартных сродкаў і абсталяваньня — на 22,9 тыс. чалавек;
- мэталюргічнай вытворчасьці — на 16,7 тыс. чалавек;
- прадуктаў харчаваньня, напояў і тытунёвых вырабаў — на 13,1 тыс. чалавек;
- хімічных прадуктаў — на 8,3 тыс. чалавек.
Адзіная сфэра прамысловасьці, дзе ў параўнаньні з 2011 годам павялічылася колькасьць работнікаў, — вытворчасьць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў. Там стала працаваць на 1,3 тысячы чалавек больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыстыя страты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў вырасьлі амаль у 2,5 разаБольш за ўсё чалавек у 2018 годзе працавала ў сфэрах:
- вытворчасьці харчоў, напояў і тытунёвых вырабаў — 139,5 тыс. чалавек;
- забесьпячэньні электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 92,7 тыс. чалавек;
- вытворчасьці машын ды іншага абсталяваньня — 86,4 тыс. чалавек.
Менш за ўсё было занята ў вытворчасьці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — 10,1 тысячы чалавек.
Сярэдні заробак у прамысловасьці летась склаў 1012 рублёў. У параўнаньні з 2017 годам ён павялічыўся на 142,9 рубля.
Пры гэтым сярэдні заробак у 2018 годзе ў розных галінах прамысловасьці:
- вытворчасьць хімічных прадуктаў — 1679 руб.;
- горназдабыўная прамысловасьць — 1678 руб.;
- вытворчасьць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — 1633 руб.;
- вытворчасьць фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — 1204 руб.;
- вытворчасьць вылічальнай, электроннай, аптычнай апаратуры — 1141 руб.;
- забесьпячэньне электраэнэргіяй, газам, парай, гарачай вадой — 1128 руб.;
- вытворчасьць транспартных сродкаў і абсталяваньня — 1078 руб.;
- гатовая мэталэргічная вытворчасьць (акрамя машын і абсталяваньня) — 1076 руб.;
- вытворчасьць машын і іншага абсталяваньня — 1061 руб.;
- вытворчасьць электраабсталяваньня — 971 руб.