У расейскім сэгмэнце інтэрнэту шырока разышлося і абмяркоўваецца відэа, на якім падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі за допуск дэмакратычных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу паліцэйскі б’е затрыманую дзяўчыну.
Больш за 2 мільёны праглядаў сабраў пост сьпевака Ягора Крыда ў Instagram.
У камэнтарах іншыя расейскія выканаўцы абураюцца і патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці сілавіка, як падняў руку на жанчыну.
Як удалося высьветліць маскоўскім актывістам, пацярпелую дзяўчыну завуць Дар’я Сасноўская. Пасьля затрыманьня яе вызвалілі з паліцэйскага аддзяленьня з патрабаваньнем зьявіцца ў суд 13 жніўня. Судзіць будуць паводле адміністрацыйнага артыкулу «Парушэньне ўдзельнікам публічнай акцыі вызначанага парадку правядзеньня мітынгу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты ў Расеі: праваабаронцы паведамляюць пра 325 затрыманыхТым часам у сетках распачалася акцыя «Увага, вышук злачынца!» За зьвесткі пра байца 2-га апэратыўнага палка Галоўнага ўпраўленьня МУС Масквы абяцаюць узнагароду ў памеры 100 тысяч расейскіх рублёў.
Аналягічная гісторыя ў свой час мела месца і ў Беларусі: у ліпені 2005 году падчас пікету на Кастрычніцкай плошчы ў Менску спэцназавец ударыў кулаком у твар Сьвятлану Завадзкую, жонку зьніклага відэаапэратара Зьмітра Завадзкага. Жанчына падала заяву ў пракуратуру аб завядзеньні крымінальнай справы, але ёй адмовілі, бо нібыта гэта яна напала на міліцыянта, а той толькі абараняўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Білі, катавалі, мачыліся на галаву — 10 фактаў гвалту, у якіх падазраюць беларускіх міліцыянтаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі беларусы дазваляюць міліцыі біць і катаваць затрыманых. Дасьледаваньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі кожны дзясяты сутыкаўся з катаваньнямі. А ў Беларусі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўхваліў зьбіцьцё затрыманых «па мазгаўні і па мордзе»