Менскі абласны суд правядзе працэс у Стаўпецкім раённым судзе.
Пра тое, што паседжаньне ў справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе № 2 будзе выязным, Свабодзе паведамілі ў Вярхоўным судзе.
Працэс пачнецца 19 жніўня і будзе закрытым. У першапачатковым паведамленьні пра пачатак працэсу, апублікаваным у панядзелак 5 жніўня, месца правядзеньня суду не ўдакладнялася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атрымае максымум 10 гадоў». Рэпартаж са Стоўпцаў напярэдадні суду ў справе аб двайным забойстве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька забітага ў Стоўпцах хлопца: «Хай бы працэс быў адкрытым»Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае
- Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
- 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
- Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.