У Бішкеку міліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў былога прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева з дапамогай сьветлашумавых гранатаў і сьлёзацечнага газу. Трансьляцыю з месца падзей вёў тэлеканал «Апрель».
Паводле інфармацыі СМІ, удзельнікі мітынгу кідалі камяні ў журналістаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў выціснулі пратэстоўцаў з цэнтральнай плошчы і бліжэйшай да яе вуліц. Раней Атамбаеў абвясьціў бестэрміновы мітынг у Бішкеку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне можаце расстраляць, але маіх хлопцаў не чапайце!» Як здаваўся былы прэзыдэнт Кіргізстану. Відэа8 міліцыя затрымала былога прэзыдэнта краіны Алмазбека Атамбаева ў яго доме ў вёсцы Кой-Таш непадалёк ад Бішкеку. Затрыманьне прайшло пасьля штурму яго дома спэцназам. Атамбаеў здаўся пасьля перамоваў. Выезды з сяла блякаваныя яго прыхільнікамі, яны спрабавалі не выпусьціць машыну зь ім, — перадае агенцтва 24. Карэспандэнт кіргізскай Свабоды паведамляў, што прысутныя закідвалі супрацоўнікаў міліцыі камянямі.
Атамбаеў выкліканы сьведкам у крымінальнай справе аб незаконным вызваленьні з турмы крымінальнага аўтарытэта ў 2013 годзе. Перад гэтым ён быў пазбаўлены недатыкальнасьці, супраць яго завялі крымінальную справу аб карупцыі. 8 жніўня на пазачарговым пасяджэньні парлямэнту дзейны прэзыдэнт краіны Сааранбай Жээнбекаў заявіў, што Атамбаеў атрымаў статус абвінавачанага ў зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства.
Чаму затрымалі былога прэзыдэнта Кіргізстану?
Трэцяга прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева затрымалі 8 жніўня ў выніку 2-дзённай спэцапэрацыі. Прыхільнікі былога прэзыдэнта супраціўляліся спэцназаўцам. У выніку сутычак пацярпелі больш 80 чалавек, адзін з байцоў спэцназу загінуў.
- У 2017 годзе пасьля сыходу Атамбаева ў адстаўку на некалькіх бліжэйшых паплечнікаў Атамбаева былі заведзены крымінальныя справы, у асноўным па абвінавачваньнях у карупцыі. Атамбаеў пасьля гэтага адкрыта перайшоў у апазыцыю да цяперашняй улады.
- У чэрвені 2019 году Атамбаева пазбавілі недатыкальнасьці і статусу экс-прэзыдэнта. Генпракуратура падазрае яго ў карупцыі і ўжо тройчы выклікала былога прэзыдэнта на допыт у якасьці сьведкі. Але Атамбаеў на допыты не зьяўляўся, лічачы, што яго пазбавілі недатыкальнасьці незаконна.
Што стала зь іншымі прэзыдэнтамі Кіргізстану?
- Другі прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк з краіны ў Беларусь падчас пратэстаў 2010 году.
- Першы прэзыдэнт Аскар Акаеў у 2005 годзе склаў зь сябе паўнамоцтвы ў выніку «цюльпанавай рэвалюцыі». Пры дапамозе спэцслужбаў Акаеву ўдалося выехаць з тэрыторыі Кіргізстану. Каля 14 гадоў ён жыве ў Расеі, займаецца навуковай дзейнасьцю.