Прычынай пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне Краснаярскага краю Расеі мог стаць чалавечы фактар, заявіў намесьнік міністра абароны Дзьмітрый Булгакаў.
Паводле апошніх зьвестак, у выніку пажару і выбуху ў вайсковай частцы ў вёсцы Камянка пацярпелі 12 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі выбухаюць боепрыпасы на вайсковым складзе, ёсьць пацярпелыя. ВІДЭАГенэрал, які прыбыў у Краснаярскі край са спэцыялістамі, заявіў, што арсэнал будзе распушчаны, а канчатковую прычыну інцыдэнту высьветліць сьледзтва.
Пажар на складзе артылерыйскай амуніцыі пачаўся ўдзень 5 жніўня. Супрацоўнікі вайсковай часткі і некалькі тысяч жыхароў суседніх населеных пунктаў былі эвакуаваныя.
У ноч на 6 жніўня ўлады паведамілі, што выбухі спыніліся. Але паводле вайскоўцаў, пагроза выбуху некаторых боепрыпасаў застаецца.