Пажары ў Сібіры нярэдка ўчыняюць спэцыяльна, каб атрымаць кантракты на высяканьне лесу. Пра гэта заявіў у панядзелак старшыня камітэту экалёгіі і аховы навакольнага асяродзьдзя Расеі Уладзімір Бурматаў.
«Часткова пажары маюць рукатворны характар, гэта значыць справакаваныя людзьмі, якія або замятаюць сьляды незаконных высечак, або, што часьцей, асабліва паблізу аб’ектаў інфраструктуры, у першую чаргу дарог, правакуюць нізавыя пажары, каб на наступны год атрымаць тэндэры і кантракты на высяканьне лесу, які гарэў унізе, але драўніна абсалютна здаровая і прыдатная для сьпілоўваньня», — сказаў палітык, спаслаўшыся на дадзеныя, якія паступілі ў камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі падлічылі страты ад лясных пажараўПаводле яго, такая сытуацыя была зафіксаваная ў Іркуцкай вобласьці, «калі быў пажар, а на наступны год усё цалкам было распрададзена пад кантракты на высечку на 2 млрд рублёў».
«Нам дасылаюць відэа — з тых раёнаў, дзе гарыць цяпер лес, яго працягваюць вывозіць, проста зараз, прычым відавочна саматужным чынам высечаны», — указаў Бурматаў і пацікавіўся ў прысутных на нарадзе прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія патрэбны заканадаўчыя захады, каб спыніць такія сытуацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі гарыць цэлая Берасьцейшчына. Але ўлады лічаць, што гасіць пажар шкоднаПаводле стану на панядзелак, плошча лясных пажараў, якія адбываюцца ў Сібіры і на Далёкім Усходзе, складае 2,4 млн га. Рэжым надзвычайнай сытуацыі ў сувязі зь ляснымі пажарамі ўведзены на ўсёй тэрыторыі Іркуцкай вобласьці, Краснаярскага краю, Рэспублікі Саха (Якуція) і ў адным муніцыпальным раёне Рэспублікі Бураціі. Асаблівы супрацьпажарны рэжым дзейнічае ў 42 суб’ектах РФ.