Расейская сьпявачка і аранжыроўшчыца, колішняя ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова запісала другі альбом на беларускай мове — «Беларуская мазаiка».
У альбоме і санэты Адама Міцкевіча ў перакладзе Кастуся Цьвіркі («Да Нёману» і «Стралок»), і беларуская народная «Цячэ вада ў ярок» у аўтарскай аранжыроўцы, і песьня ў стылі электрасьвінг з рэпэртуару Сісі Рэдвік «Дай мне той сьвiнг» у перакладзе Сержука Сокалава-Воюша.
Некаторыя рэчы Сяржук Сокалаў-Воюш пераклаў адмыслова для Мілы Ражковай. Гэта і папулярная песьня «Тбiлiсо», і «Вясковая песьня» на вершы Ёсіфа Бродзкага, і «Рамонкi» на словы самой выканаўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міцкевіч і Бродзкі загучалі па-беларуску — у выкананьні расейскай сьпявачкіЁсьць таксама гіт «Мах» украінскай зоркі Сьвятаслава Вакарчука. Адпачатку Сяржук Сокалаў-Воюш зрабіў пераклад для беларускі з Канады Валянціны Шаўчэнкі, якая ўключыла песьню ў свой рэпэртуар. Аднак калі Міла пабачыла відэа выступу, загарэлася ідэяй зрабіць уласную аранжыроўку.
Першы «Беларускі альбом» зьявіўся ў 2017 годзе. У яго ўвайшлі восем песень на вершы розных аўтараў, пераклала іх гарадзенская паэтка Альжбэта Кеда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі альбом» з Масквы. Як расейская сьпявачка натхнілася беларушчынай. ВІДЭА